Title: Версия для печати » Псіхічная дапамога ў новым фармаце » WebApteka.by
Keywords: медицинский портал, аптеки, аптеки минска, лекарства, поиск лекарств, лекарственные средства, таблетки, больницы, поликлиники, Версия для печати, Псіхічная дапамога ў новым фармаце, Медицинские новости
Description: ВебАптека - лекарства, аптеки, медучреждения Беларуси, медицинские новости, новости из аптек, поиск лекарств в аптеках, Версия для печати, Псіхічная дапамога ў новым фармаце, Медицинские новости

Версия для печати » Псіхічная дапамога ў новым фармаце » WebApteka.by

медицинский портал, аптеки, аптеки минска, лекарства, поиск лекарств, лекарственные средства, таблетки, больницы, поликлиники, Версия для печати, Псіхічная дапамога ў новым фармаце, Медицинские новости

ВебАптека - лекарства, аптеки, медучреждения Беларуси, медицинские новости, новости из аптек, поиск лекарств в аптеках, Версия для печати, Псіхічная дапамога ў новым фармаце, Медицинские новости
Версия для печати » Псіхічная дапамога ў новым фармаце » WebApteka.by Псіхічная дапамога ў новым фармацеУ Мінску на базе аддзялення рэабілітацыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя на мінулым тыдні былі адчынены два рэабілітацыйных кабінета, куды за дапамогай могуць звяртацца не толькі людзі з псіхічнымі захворваннямі, але і іх родныя.

Як адзначаюць у Цэнтры, пакуль гэта толькі пілотны праект. Кабінеты будуць працаваць напрацягу 3 месяцаў. Дапамогу хворым і іх блізкім будуць аказваць чатыры высакакваліфікаваных спецыяліста псіхолага і адзін псіхіятр.

Адкрыццё рэабілітацыйных кабінетаў – вынік сумеснага міжнароднага праекта “Сацыяльная інтэграцыя людзей з псіхічнымі растройствамі”. Спецыялісты праходзілі падрыхтоўку ў Вільнюскам цэнтры сацыяльна-псіхалагічнай дапамогі, а фінансавае забеспячэнне праекта прадстайляе Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
За дапамогай у кабінеты могуць звяртацца ўсе жыхары Рэспублікі Беларусь, але асноўная праблемай для “немінчан” будзе жыллё – рэабілітацыя патрабуе часу, а заставацца на нач у цэнтры няма магчымасці. Дапамога рэалізуецца шэрагам паслуг, асноўныя з якіх – прафесійная кансультацыя, групавая тэрапія, арт-тэрапія, трэнінгі навыкаў зносін і планавання, а таксама забяспечваецца індывідуальны падыход да кожнага выпадку захворвання.

Псіхалагічная дапамога аказваецца бясплатна з 16.00 да 19.30. Абавязковай умовай з’яўляецца папярэдні запіс на прыём па тэлефоне Цэнтра.
Опубликовано на сайте: WebApteka.by
Прямая ссылка: http://webapteka.by/Content-View-452.html